Ученическое самоуправление

На працягу ўсяго навучальнага года   навучэнцы   ўцягнуты ў разнастайную  і змястоўную агульную  дзейнасць у школьным самакіраванні “Дэмас”, якая  арганізавана і актывізавана так, што  аб’ядноўвае і гуртуе рабят у дружны і працаздольны калектыў, задавальняе патрэбу ў зносінах і праяве сваіх здольнасцяў.

Вышэйшы орган вучнёўскага самакіравання – агульны  збор,  праводзіцца 2 разы ў год. Выканаўчым і каардынуючым органам з'яўляецца вучнёўскі Савет, сфармаваны на выбарнай аснове з навучэнцаў 5–11 класаў, на чале якога стаіць старшыня вучнёўскага самакіравання Вайтовіч Максім. “ДэМАС” складаецца з пяці сектароў: ДОМ, ГУЛЬНЯ, СПАРТА, ВАЖАТЫ, СПАДЧЫНА. Кожны сектар мае па 7 навучэнцаў, прадстаўнікоў розных классаў.

 Пасяджэнні Савета праводзяцца  1 раз ў месяц. Вучнеўскаяе самакіраванне "ДэМАС"  удзельнічала ў раенным  конкурсе праектаў «Мой поспех у маіх руках», дзе прадстаўлялі свой праект пляцоўкі “БелкаЦэнтр”, заняўшы 3 месца. Удзельнічалі у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Ёлка-Фэст», заняўшы 1 месца.

Атрымалі падзяку за ўдзел у конкурсе эмблем «Здаровы аграгарадок». Прымалі удзел  абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Энергомарафон» у намінацыі культурна-масавае відовішча і атрымалі дыплом другой ступені.

поделиться в: