Мове рускай дай разгрузку- размаўляй па-беларуску.

21.02.2024

Мове рускай дай разгрузку- размаўляй па- беларуску. Па добрый традыцыі 21 лютага ў Аснежыцкай школе адбывалася нешта неверагоднае. З самага ранку адчуваўся святочны настрой. Беларуская мова гучала паўсюль: гучалі кампазіцыі беларускіх выканаўцаў, вучні і настаўнікі размаўлялі на роднай мове.
Гэты дзень быў насычаны, пазнавальны , у лепшых беларускіх традыцыях.
Музычныя перапынкі, віктарыны, свята нацыянальнай кухні, дэфіле ў нацыянальных строях, конкурс перакладчыкаў, наведванне Дома рамёстваў...Вучні старэйшых класаў пісалі рэспубліканскі дыктант