Cемінар-практыкум “Галактыка педагогікі”

30.01.2024

30 студзеня 2024 года згодна з планам работы ўстановы адукацыі на 2023/2024 навучальны год у форме семінара-практыкума “Галактыка педагогікі” была праведзена педагагічная нарада «Павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў у фарміраванні метапрадметных кампетэнцый навучэнцаў у працэсе вучэбна-пазнавальнай дзейнасці шляхам выкарыстання сучасных метадаў і прыёмаў навучання».

Падчас паседжання педагагічнай нарады настаўнік пачатковых класаў Рэбкавец Н.В. пазнаёміла з сродкамі развіцця ўніверсальных вучэбных дзеянняў навучэнцаў на вучэбных занятках на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі, якія прымяняе на практыцы. Тут нельга не пагадзіцца, што прыярытэтам пачатковай адукацыі з’яўляецца фарміраванне агульнанавучальных уменняў і навыкаў, узровень засваення якіх у значнай меры прадвызначае паспяховасць наступнай адукацыі навучэнца, развіццё яго асобасных якасцей і захавання індывідуальнасці.

Малады спецыяліст, настаўнік біялогіі Драгун К.А. акцэнтавала ўвагу на тэарэтычным аспекце разглядаемай тэмы: “Фарміраванне метапрадметных уменняў на ўроках біялогіі”. Вынікам яе даклада была выснова аб тым, што цяперашняя роля педагога заключаецца ў пошуку метадаў і тэхнік, знаходжання “ключыка” да кожнага вучня, каб разам з ім ісці па шляху да цэласнасці асобы.

Англійская мова лічыцца адным з самых цяжкіх прадметаў школьнага курса. Выкарыстаннем элементаў метапрадметных тэхналогій на вучэбных занятках па англійскай мове з асабістага вопыту работы падзялілася настаўнік англійскай мовы Шэлюк А.Ю.

          Не з’яўляецца сакрэтам той факт, што у многіх навучэнцаў паніжана, а то і зусім страчаны, цікавасць да вучэння. Калі да гэтага дадаць, што не ва ўсіх аднолькава развіты здольнасці, памяць, лагічнае мысленне, уменне выкарыстоўваць на практыцы набытыя веды, то карціна і зусім атрымліваецца нярадасная. Як жа зрабіць дзейнасць навучэнцаў на ўроку прадуктыўнай? Як вырашыць праблему навучыць дзіця вучыцца асэнсавана? На гэтыя пытанні адказвала настаўнік Міхалюк К.М., раскрываючы тэму: “Арганізацыя самастойнай прадуктыўнай разумовай дзейнасці вучняў на ўроках рускай мовы”.

Трыбух І.В., настаўнік працоўнага навучання (тэхнічная праца) прывёў прыклады прымянення візуалізацыі вучэбнай інфармацыі на ўроках працоўнага навучання.

          Як можна ў практычнай дзейнасці адрозніць метапрадметны падыход ад традыцыйнага падыходу, які рашае толькі прадметныя задачы? На гэта пытанне давалі адказ усе педагогі, працуючы ў групах.

 

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Шпакоўская В.А. правяла майстар-клас «Выкарыстанне элементаў здароўезберагальных тэхналогій у вучэбным працэсе».

Педагогі прадэманстравалі метадычнае майстэрства, умелае валоданне педагагічнай тэхнікай. У выніку педнарады педагагічны кейс настаўнікаў папоўніўся новымі прыёмамі педагагічных тэхналогій

232222