Методический совет школы

План работы метадычнага савета на 2019/2020 навучальны год

развернуть

 

№п/п

Тэма паседжання

Тэрміны

Адказныя

1.

Арганізацыя метадычнай работы: праблемы, задачы, накірункі і формы павышэння прафісіянальнай кампетэнтнасці педагогаў ДУА “Аснежыцкая сярэдняя школа” Пінскага раёна ў 2019/2020 навучальным годзе.

Верасень

Шпакоўская В.А.

2.

Фарміраванне даследчых кампетэнцый вучняў.

Снежань

Казадой Л.М., Пікулік А.А., Татарэвіч Н.П., Кудзіна А.У.

3.

Арганізацыя і ўдасканаленне кантрольна-ацэначнай дзейнасці на вучэбных занятках у рамках кампетэнтнаснага падыходу.

Красавік

Шпакоўская В.А., Кіцель І.М.,

Багнавец Г.М.,

Чымбур Т.М.,

Курган Т.А.

свернуть

Аналіз метадычнай работы ДУА “Аснежыцкая сярэдняя школа” Пінскага раёна за 2018/2019 навучальны год

развернуть

 

У 2018/2019 навучальным годзе метадычная работа школы была накіравана на   павышэнне ўзроўня прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў шляхам выкарыстання актыўных форм метадычнай работы, распаўсюджвання эфектыўнага педагагічнага вопыту.

Кіраўніцтва метадычнай работай  ажыццяўлялася на падставе загада №336 ад 01.09.2018 года “Аб арганізацыі метадычнай работы з педагагічнымі кадрамі в 2018/2019 навучальным годзе». Вядучая роля ў кіраванні метадычнай работай належыла метадычнаму савету. Тэматыка пасяджэнняў метадычнага савета зыходзіла з метадычнай тэмы школы.

У 2018/2019 навучальным годзе школа валодала дастатковым кадравым патэнцыялам для забеспячэння якасці адукацыйнага працэсу. Адукацыйны працэс ажыцяўлялі 28 педагогаў. 89,1% - гэта педагогі з вышэйшай адукацыяй.

Атэстацыя педагагічных кадраў з’яўляецца якасным паказчыкам творчай дзейнасці педагогаў, механізмам удасканалення прафесійнай кампетэнтнасці. Ва ўстанове адукацыі былі створаны спрыяльныя ўмовы для ўдасканалення педагагічнага майстэрства, што дало магчымасць паспяхова правесці працэдуру атэстацыі. У 2018/2019 навучальным годзе  атэстацыйная камісія школы атэставала   8 педагогаў, што складае 28,6 %: на вышэйшую катэгорыю 5 настаўнікаў – 17,9 %, на першую 1 педагог  – 3,6 %, на другую 2 педагогі    – 7,1 %. На канец навучальнага года адукацыйны працэс ажыццяўлялі 53,6 % педагогаў з вышэйшай катэгорыяй, 17,9 % з першай, 17,9 % з другой і 3,6 % - без катэгорыі.  Такім чынам, асноўны састаў педагогаў школы –гэта дастаткова вопытныя кадры: са стажам работы звыш 10 гадоў (71,9 %). Атэстацыя на ІІ і І кваліфікацыйную катэгорыю ажыццяўляецца планамерна. 2 настаўнікі (7,1 %) могуць прэтэндаваць на вышэйшую катэгорыю, 1 педагог на першую кваліфікацыйную категорыю. І адной з галоўных задач метадычнай работы на наступны навучальны год з’яўляецца павышэнне матывацыі педагогаў да здачы кваліфікацыйнага экзамена на вышэйшую катэгорыю.

 Важная роля ў сістэме метадычнай  работы належыць  своечасоваму павышэнню кваліфікацыі педагогаў.  На працягу навучальнага года на базе ДУА “Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі”, і ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”  павышэнне кваліфікацыі прайшлі  7 педагогаў, што складае 25 %. Гэта на 6,4 % менш, чым у мінулым навучальным годзе, але ўсе заяўленыя настаўнікі прайшлі павышэнне кваліфікацыі.

З мэтаю метадычнага суправаджэння дзейнасці пачынаючых  педагогаў ажыццяўлялася работа з маладым педагогам – псіхолагам (другі год). Дапамогу малады спецыяліст атрымліваў з боку  намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце, педагога сацыяльнага, адміністрацыі школы, наведваў школу маладога педагога, якая дзейнічала ў раёне.

У метадычнай сетцы школы функцыянавалі традыцыйная структурныя элементы: метадычны савет, метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў, педсавет.

З 2018/2019 навучальнага года ў школе рэалізуецца інавацыйны праект “Укараненне мадэлі фарміравання маральных паводзін у вучняў 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі”. Праект разлічаны на 2018/2022гады. Кіраўнік праекта – Вязгіна В.І., дацэнт кафедры зместу і метадаў выхавання ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”, кіраўнік праекту – Хлебус Г.І., дырэктар школы. Настаўнікі 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі на факультатыве “Маральныя асновы этыкету” рэалізуюць у вучняў асновы каштоўнасных адносін да працы, да прыроды, да іншых людзей, культуру ненасілля праз КТС, гульні, конкурсы, выставы. Намаганні настаўнікаў накіраваны на фарміраванне вопыту маральных паводзін вучняў  1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Правядзенне дыягнастычных зрэзаў сярод вучняў 1-4 класаў у канцы года паказалі невялікія колькасныя і якасныя вынікі інавацыйнай дзейнасці.

Метадычная работа у 2018/2019 навучальным годзе была накіравана на стварэнне умоў для прафесійнага росту кожнага настаўніка: фарміраванне і развіццё ключавых прафесійных кампетэнцый; выкананне плану павышэння кваліфікацыі; арганызацыю работы па самаадукацыі, па атэстацыі педработнікаў; арганізацыю работы педагагічнага савета, метадычнага савета, метадычных аб’ яднанняў, семінараў, нарад  і інш.; вызначэнне патрэбы педагагічных работнікаў у метадычнай і іншай дапамозе; правядзенне работы па забеспячэнні якасці адукацыйнага працэсу, ведаў вучняў; фарміраванне культуры вучэбнай дзейнасці, забеспячэнне метадычнай граматнасці настаўнікаў для зніжэння вучэбнай перагрузкі і забеспячэння здароўезберажэння.

Як прызнанне прафесіяналізму і кампетэнтнасці настаўнікаў школы з’яўляецца тое, што Пікулік А.А. з’яўляецца членам творчай групы настаўнікаў пачатковых класаў,   Казадой Л.М., настаўнік хіміі і біялогіі з’яўляецца членам праблемнай групы настаўнікаў біялогіі, Татарэвіч Н.П. член районнай і абласной творчай групы настаўнікаў геаграфіі, Кудзіна А.У. член праблемнай групы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, якія выкладаюць на павышаным узроўні,    Трушкевіч А.А., педагог – арганізатар і Кіцель І.М., настаўнік англійскай мовы, узначалілі адпаведныя раённыя метадычныя аб’яднанні.

Павышэнню прафесіянальнага майстэрства, кампетэнтнасці педагогаў садзейнічала мэтанакіраваная работа ўсяго калектыва над адзінай метадычнай тэмай “Павышэнне педагагічнага майстэрства педагога і яго асобаснай культуры для дасягнення станоўчых вынікаў адукацыйнага працэсу і новай якасці адукацыі”.  3 мэтай павышэння ўзроўню прафесійнага майстэрства педагогаў, уключэння іх у творчы пошук і абмену эфектыўным вопытам у школе праводзіўся метадычны тыдзень “Педагагічнае майстэрства педагога – залог станоўчых вынікаў адукацыйнага працэсу і якасці адукацыі”. У рамках тыдня праведзены метадычны савет, панарама адкрытых урокаў, прэзентацыя педагагічнага вопыту.   Правядзенне метадычнага тыдня садзейнічала  стварэнню атмасферы творчасці, распаўсюджванню педагагічнага вопыту.

         Асаблівае месца па павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці займае самаадукацыя педагогаў. Некаторыя тэмы самаадукацыі, якія прапанавалі настаўнікі па выбары, былі прадэманстраваны на метадычным тыдні. Павышэнню падагагічнай кампетэнцыі садзейнічалі і дапамагалі метадычныя аб’яднанні настаўнікаў, разнастайныя конкурсы, узаеманаведванне ўрокаў.

  Аднак, дадзены від дзейнасці многіх педагогаў яшчэ носіць фармальны характар. Таму перад  метадычнай службай установы адукацыі стаіць задача стымуляваць педагогаў у патрэбе да  самаразвіцця.

Кожны з педагогаў быў уключаны і прымаў удзел у рабоце вучэбна-метадычных фарміраванняў, якія дзейнічалі на ўзроўні раёна. Ва ўстанове дзейнічала метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў. На працягу навучальнага года праведзена 4 пасяджэнні.

            Ад таго, наколькі граматна абсталяваны, аформлены вучэбны кабінет, ад таго, наколькі   эфектыўна працуюць у ім матэрыялы, ад таго, наколькі кабінет адпавядае сучасным патрабаванням, ва многім залежыць паспяховасць адукацыйнай дзейнасці школы.

  Аднак вынікі агляду вучэбных кабінетаў сведчаць аб недастатковай рабоце па  ўдасканаленні і мадэрнізацыі вучэбнага кабінета.

На працягу навучальнага года абагульнены вопыт работы настаўніка пачатковых класаў Г.М.Багнавец “Развіццё пазнаваўчай актыўнасці малодшых школьнікаў на ўроках і пазакласных мерапрыемствах”, якая прадставіла яго ў форме прыстэндавай абароны, і вопыт настаўніка працоўнага навучання (тэхнічная праца) “Фарміраванне агульнапрацоўных ведаў, уменняў і навыкаў вучняў”, які прадставіў яго ў час правядзення метадычнага тыдня. На ўзроўні раёна прадстаўлены эфектыўны вопыт работы настаўніка англійскай мовы Кіцель І.М. па тэме “Тэатралізацыя на ўроках англійскай мовы і ў пазаўрочны час як сродак зняцця моўнага бар’еру, развіцця вуснай мовы вучняў і павышэння матывацыі навучання англійскай мове”.

Аб якасці метадычнай работы па павышэнні ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў сведчаць многія паказчыкі:

- Г.М.Багнавец стала пераможцай у районным конкурсе сацыяльных відэаролікаў, удзельнікам раённага конкурса “Сучасныя тэхналогіі ў спецадукацыі”;

- на сайце аддзела па адукацыі размешчаны распрацоўкі практычных работ настаўніка  геаграфіі Н.П.Татарэвіч, члена раённай творчай групы,  для вучняў 7 класа, а на сайце Брэсцкага ІРА размешчаны распрацоўкі практычных работ па геаграфіі для вучняў 6 класа Н.П.Татарэвіч, якая ўваходзіць  у склад абласной творчай групы;

-  настаўнік гісторыі Т.А.Курган з’яўлялась удзельнікам раённага конкурса “Малады настаўнік Брэстчыны - 2019”;

- А.А.Пікулік выступала ў Брэстцкім ІРА па тэме “Фарміраванне грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў класным калектыве”, а ў Рэспубліканскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ў рамках конкурса “Віртуальная фотазамалёўка” дзялілася вопытам работы па стварэнні пректа “Мая вуліца”;

 - тэатральны калектыў школы, якім кіруе настаўнік англійскай мовы І.М.Кіцель, узнагароджаны дыпломам І ступені ў раённым  фестывалі “Асарці”;

- настаўнік біялогіі Л.М.Казадой узнагароджана дыпломам І ступені ў намінацыі “Распрацоўка пазакласнага мерапрыемства” у раённым конкурсе “Энергамарафон”. 

Такім чынам, паказчыкі выніковасці прафесійнага майстэрства сведчаць аб даволі высокім узроўні прафесійнай кампетэнтнасці педагагічнага калектыву, яго творчым росце, які забяспечваецца якаснай арганізацыяй метадычнай работы.

Вывады: усе педагогі школы ўключаны ў сістэму метадычнай  работы. Ва ўстанове адукацыі  створаны спрыяльныя ўмовы для павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў шляхам розных форм узаемадзеяння суб’ектаў метадычнай дзейнасці

У 2019/2020 навучальным годзе неабходна працягваць работу, накіраваную на павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных кадраў шляхам стымулявання іх патрэбы ў самаразвіцці, актывізаваць работу па ўдасканаленню і мадэрнізацыі вучэбнага кабінета, праводзіць далейшую індывідуальную работу з кадрамі па здачы кваліфікацыйнага экзамена на вышэйшую катэгорыю.

 

свернуть