Кампетэнтнасць настаўніка як аснова паспяховага развіцця кампетэнцый навучэнцаў

08.01.2020

8 студзеня 2020 г. прайшло чарговае паседжанне педагагічнай нарады па тэме “Кампетэнтнасць настаўніка як аснова паспяховага развіцця кампетэнцый навучэнцаў”. Мэта яго правядзення: матывацыя дзейнасці педагогаў па ажыццяўленню кампетэнтнаснага падыходу, як сродку дасягнення сучасных мэтаў адукацыі, пры арганізацыі адукацыйнага працэсу.

У ходзе паседжання рашаліся наступныя задачы:

  1. Прааналізаваць асаблівасці традыцыйнага і кампетэнтнаснага падыходаў да арганізацыі адукацыйнага працэсу;
  2. Стварыць умовы для павышэння матывацыі педкалектыву да рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў практычнай дзейнасці з мэтай павышэння якасці адукацыйнага працэсу;
  3. Выпрацаваць мадэль прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка;
  4. Садзейнічаць выяўленню і распаўсюджванню пазітыўнага вопыту педагогаў школы па выкарыстанні ў адукацыйным працэсе элементаў здароўезберагальных тэхналогій;
  5. Распрацаваць рэкамендацыі па эфектыўнаму прымяненню ў педагагічнай практыцы кампетэнтнаснага падыходу.

 Форма правядзення: традыцыйны педсавет з элементамі дзелавой гульні.

У якасці эпіграфа выбраны словы Л.М.Талстога  «Если ученик в школе не научился сам творить, то в жизни он будет только подражать, копировать, так как мало таких, которые бы, научившись копировать, умели сделать самостоятельное приложение этих сведений»

Педагагічны савет праходзіў у некалькі этапаў.

  1. Арганізацыйны этап

Настаўнікам быў прапанаваны жартоўны тэст “Настрой педагагічнага савета”. Настаўнікам было прапанавана ўзяць загатоўку смайліка і адлюстраваць свой настрой. Прымацаваць смайлік да схемы класа на дошцы.

 

 

Уступнае слова дырэктара школы Г.І.Хлебус: “Ідэя педсавета” (актуальнасць, мэта, задачы, план правядзення педагагічнага савета).

Выступленне намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце В.А. Шпакоўскай: “Кампетэнтнасны падыход і яго рэалізацыя ў адукацыйным працэсе”.

Выступленне В.А.Шпакоўскай закончылася пастаноўкай праблемнага пытання: “У чым адрозненні кампетэнтнаснага падыходу да навучання ад традыцыйнага?” і плаўна перацякло у практычную работу.

Настаўнікі ў групах  выконвалі заданне: размяркоўвалі прапанаваныя варыянты ў табліцы. Далей  было арганізавана абмеркаванне атрыманых рэзультатаў з апорай на спецыфіку розных вучэбных прадметаў.

 

  1. Матывацыйны этап

Калектыў педагогаў стаў удзельнікам гульні «Якасці». Кожны па чарзе выбіраў па тры паперкі, на якіх напісаны якасці, якімі павінен валодаць педагог. Паперку неабходна было перадаць таму, для каго, па яго меркаванню, адпавядае характарыстыка.

  1. Тэарэтычны этап

Выступленне настаўніка фізікі і матэматыкі В.А.Анішчук: “Кантрольна-ацэначная дзейнасць на ўроках матэматыкі ва ўмовах кампетэнтнаснага падыходу”

 

Выступленне настаўніка англійскай мовы А.Ю.Шэлюк: “Фарміраванне вучэбна-пазнавальных кампетэнцый на ўроках англійскай мовы”

Выступленне дырэктара школы Г.І.Хлебус “Аб выніках вучэбнай дзейнасці навучэнцаў за ІІ чвэрць”

 Практычны этап

Выступленне псіхолага школы Т.А.Кос: “Забеспячэнне псіхалагічнага здароўя навучэнцаў як неабходны кампанент іх здароўезберажэння”

Выступленне настаўніка пачатковых класаў С.В.Канановіч: “Фізкультхвілінка як элемент здароўезберагаючай тэхналогіі ў першым класе”

Дзелавая гульня «Мадэль прафесійнай кампетэнтнасці»

Мэта гульні: выпрацоўка ў групе адзінага погляду на асобасныя і прафесійныя якасці педагога і распрацоўка на іх аснове мадэлі прафесійнай кампетэнтнасці.

Задача: распрацаваць мадэль прафесійнай кампетэнтнасці педагога.

 

 

  1. Рэфлексійна-выніковы этап

Выпрацаваны правілы-парады настаўніку пры выкарыстанні кампетэнтнаснага падыходу ў педагагічнай дзейнасці.

Абмеркаванне праекта рашэння педагагiчнага савета

           Адміністрацыі школы:

  1. запланаваць і правесці адзіны метадычны дзень «Сучасны настаўнік – кампетэнтны настаўнік» (у 2020/2021 навучальным годзе);
  2. пры магчымасці, накіроўваць педагогаў школы на навучальныя семінары па рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі і Нацыянальнага інстытута адукацыі (штогод).

Настаўнікам-прадметнікам:

  1. пры планаванні адукацыйнага працэсу надаваць увагу фарміраванню ключавых кампетэнцый вучняў, выбіраць адпаведныя метады і формы арганізацыі навучання (пастаянна);
  2. асаблівую ўвагу надаць фармаванню кампетэнцый, накіраваных на развіццё асобаснага, сацыяльнага і камунікатыўнага патэнцыялу навучэнцаў (пастаянна).

Класным кіраўнікам:

1.далучаць навучэнцаў да здаровага ладу жыцця праз розныя мерапрыемствы і сістэматычную раз’ясняльную работу сярод школьнікаў; (пастаянна)

Намеснікам дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай рабоце:

  1. ажыццяўляць кантроль за ступенню выкарыстання педагогамі ў сваёй рабоце здароўезберагаючых прыёмаў, метадаў і формаў пры арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў; (пастаянна)
  2. весці кантроль за ўзаеманаведваннем педагогамі школы вучэбных заняткаў і выхаваўчых мерапрыемстваў з мэтай іх стымулявання да павышэння прафесіянальна-педагагічнага майстэрства. (пастаянна)