Положение, приказ

ПАЛАЖЭННЕ аб бацькоўскім універсітэце

развернуть

                                                                  ЗАЦВЕРДЖАНА

                                                                  Загадам дырэктара ДУА                            

                                                                  “Аснежыцкая сярэдняя школа”    

                                                                  Пінскага раёна

                                                                  _____2020 № __

 

                                                 ПАЛАЖЭННЕ

                                        аб бацькоўскім універсітэце

 

Ι Агульныя палажэнні:

  1. Гэта палажэнне ўсталёўвае мэту, асноўныя задачы і парадак функцыянавання бацькоўскага універсітэта (далей - універсітэта).
  2. Універсітэт адкрыты і працуе на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Аснежыцкая сярэдняя школа” Пінскага раёна.
  3. Мэта універсітэта - стварэнне ўмоў для павышэння бацькоўскай кампетэнтнасці, гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін у сям'і.
  4. Асноўныя задачы, якія вырашаюцца ў рамках універсітэта:

- стварыць сістэму бесперапыннай псіхолага-педагагічнай адукацыі бацькоў і спрыяць фарміраванню ў іх бацькоўскіх кампетэнцый, якія адказваюць выклікам часу;

- садзейнічаць павышэнню адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей і пашырэнню іх прававых ведаў;

- папулярызаваць станоўчы вопыт сямейнага выхавання.

  1. У сваёй працы ўніверсітэт кіруецца:

- Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

- Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і;

- Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2020/2021навучальным годзе”;

- гэтым Палажэннем;

- іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, метадычнымі матэрыяламі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

  1. Універсітэт знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні дырэктара школы.
  2. Кiраўнiцтва работай універсітэта ажыццяўляе намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце (Рэктар універсітэта).
  3. У склад універсітэта ўваходзяць 4 кафедры:

- Кафедра прававых ведаў;

- Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі;

- Кафедра педагогікі;

- Кафедра канструктыўнага ўзаемадзеяння.

  1. Кіраўніцтва кафедрай ажыццяўляе на грамадскіх пачатках педагагічны работнік (загадчык кафедры), якому дадзеная функцыя залічана загадам дырэктара школы.
  2. На афіцыйным інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі ствараецца рубрыка “Бацькоўскі універсітэт” з магчымасцю інтэрактыўных зносін мэтавай аўдыторыі. Адміністраванне рубрыкі на грамадскіх пачатках ажыццяўляе настаўнік інфарматыкі, якому дадзеная функцыя залічана загадам дырэктара школы.

 

II Дзейнасць універсітэта

  1. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва універсітэце ажыццяўляецца зыходзячы з запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.
  2. Навучальны год ва універсітэце пачынаецца з 15 кастрычніка і заканчваецца не пазней за 25 мая навучальнага года і складаецца з 4-х сесій:

1-я сесія - кастрычнік-лістапад;

2-я сесія - снежань-студзень;

3я сесія - люты-сакавік;

4-я сесія - красавік-май.

  1. Тэматыку заняткаў ва універсітэце распрацоўваюць загадчыкі кафедраў з улікам запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.
  2. Да правядзення заняткаў ва універсітэце могуць прыцягвацца на добраахвотных пачатках выкладчыкі, педагогі, выхавальнікі, спецыялісты розных абласцей, а таксама прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці, якія з'яўляюцца прызнанымі спецыялістамі ў сваёй прафесійнай дзейнасці. Кадравыя рэсурсы фарміруюцца кіраўніцтвам бацькоўскага універсітэта пры падтрымцы дырэктара школы.
  3. Навучанне бацькоў можа ажыццяўляцца як у вочнай, так і ў завочнай (дыстанцыйнай) формах.
  4. Навучанне бацькоў арганізуецца па цыклах:

- 1 цыкл - “Маё дзіця - малодшы школьнік” для бацькоў навучэнцаў I-IV класаў установы агульнай сярэдняй адукацыі,

- II цыкл - “Маё дзіця - падлетак” для бацькоў навучэнцаў V-IX класаў установы агульнай сярэдняй адукацыі,

- III цыкл - “Маё дзіця – старшакласнік”  для бацькоў навучэнцаў X-XI класаў установы агульнай сярэдняй адукацыі.

  1. Вочная форма навучання складаецца з 2-х модуляў: базавага і варыятыўнага.
  2. Базавы модуль утрымлівае абавязковыя для навучання 4 курсы:

- I Асновы прававых ведаў,

- II Асновы ўзроставай і сямейнай псіхалогіі;

- III Асновы педагагічных ведаў;

- IV Асновы канструктыўнага ўзаемадзеяння.

Курсы базавага модуля вядуць толькі спецыялісты, якія маюць прафесійную адукацыю.

  1. Варыятыўны модуль прадугледжвае навучанне «Бацька-бацька». Вядучымі курсаў дадзенага модуля з'яўляюцца самі ініцыятыўныя бацькі, якія з'яўляюцца высока кваліфікаванымі спецыялістамі ў якой-небудзь прафесійнай або прыкладной дзейнасці.
  2. Пры адсутнасці кваліфікаваных спецыялістаў па асобных кірунках навучання можа выкарыстоўвацца завочная (дыстанцыйная) форма навучання. Дыстанцыйная форма навучання ўжываецца і ў выпадку пагаршэння эпідэміялагічнага становішча і, у сувязі з гэтым, забароны вочных сустрэч з бацькамі.
  3. Заняткі ва універсітэце могуць быць арганізаваны ў выглядзе тэарэтычных семінараў, семінараў-практыкумаў; дыскусійных заняткаў (“круглы стол”, дыспут, дэбаты і інш.); трэнінгавых заняткаў; дзелавых і ролевых гульняў, педагагічных чытанняў і інш.
  4. Па заканчэнні навучальнага года пры ўмове наведвання ўсіх заняткаў цыклу бацькі атрымліваюць электронны сертыфікат устаноўленага ўстановай адукацыі ўзору.

 

III Удзельнікі бацькоўскага універсітэту.

Іх правы і адказнасць.

  1. Усе ўдзельнікі бацькоўскага універсітэту раўнапраўныя і могуць уносіць прапановы па ўдасканаленні арганізацыі і зместу заняткаў; актыўна ўдзельнічаць у працы універсітэта;

пашыраць тэматыку навучальных модуляў.

  1. Адказнасць за арганізацыю, падрыхтоўку і правядзенне заняткаў, інфармаванне бацькоў аб працы універсітэта нясуць загадчыкі кафедраў і рэктар.
  2. Усе ўдзельнікі універсітэта абавязаны кіравацца агульнапрынятымі нормамі культуры паводзін.

 

IV Дакументацыя універсітэта

  1. Ва універсітэце прадугледжана наяўнасць наступных дакументаў:

- Копія загаду аб арганізацыі бацькоўскага універсітэта;

- Палажэнне аб бацькоўскім універсітэце;

- План работы бацькоўскага універсітэта;

- Формы анкет для бацькоў (3 - па 1-й для кожнага цыклу);

- Узор электроннага сертыфіката, усталяванага ўстановай адукацыі ўзору.

свернуть

ПРИКАЗ

развернуть

АДДЗЕЛ  ПА  АДУКАЦЫІ                               ОТДЕЛ ПО ОБРАЗОВАНИЮ

ПІНСКАГА  РАЙВЫКАНКАМА                     ПИНСКОГО  РАЙИСПОЛКОМА

ДЗЯРЖАЎНАЯ  ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ   ГОСУДАРСТВЕННОЕ  УЧРЕЖДЕНИЕ       

“АСНЕЖЫЦКАЯ  СЯРЭДНЯЯ                        ОБРАЗОВАНИЯ“ОСНЕЖИЦКАЯСРЕДНЯЯ  ШКОЛА”ПІНСКАГА РАЁНА                          ШКОЛА”  ПИНСКОГО РАЙОНА                                                                                

 

ЗАГАД                                                                 ПРИКАЗ

_____________№_____

аграгарадок  Аснежыцы

 

Аб рабоце бацькоўскага ўніверсітэта

 

У мэтах стварэння ўмоў для павышэння бацькоўскай кампентэнцыі, гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін у сям’і і ў адпаведнасці з Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе”

ЗАГАДВАЮ:

  1. Працягнуць работу на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Аснежыцкая сярэдняя школа” Пінскага раёна бацькоўскага ўніверсітэта;

2.Адказнасць за работу бацькоўскага ўніверсітэта ўскласці на намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Татарэвіч Н.П.;

    3.Намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Татарэвіч Н.П.узгадніць кандыдатуры педагагічных работнікаў для кіраўніцтва кафедрамі ўніверсітэта.

Тэрмін выканання: да 06.09.2021

    4.Настаўніку інфарматыкі Чымбур Т.М. працягваць на афіцыйным інтэрнет-сайце ўстановы адукацыі ва ўкладцы “Бацькоўскі ўніверсітэт” своечасова размяшчаць тэматычную інфармацыю для бацькоў.

                                                         Тэрмін выканання: кожны месяц

         5.Класным кірашнікам 1-11 класаў правесці анкетаванне бацькоў з мэтай выяўлення цяжкасцяў і праблем сямейнага выхавання; апрацаваць атрыманыя дадзеныя і перадаць загадчыкам кафедраў для вызначэння тэматыкі заняткаў ва ўніверсітэце.

Тэрмін выканання: да 06.09.2021

6.Намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Татарэвіч Н.П. сумесна з кіраўнікамі кафедраў і класнымі кіраўнікамі падрыхтаваць план работы ўніверсітэта.

Тэрмін выканання: да 10.09.2021

7.Кантроль за выкананнем загаду ўскласці на намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Татарэвіч Н.П.

Дырэктар школы                                                              Г.І.Хлебус

 

З загадам азнаёмлены:                                                    Н.П.Татарэвіч

 

свернуть